Як паведаміў на прэс-канферэнцыі 6 верасня старшы інспектар аддзела агітацыі і прапаганды ўпраўлення ДАІ МУС Аляксандр Бруй, за восем месяцаў 2011 года з удзелам дзяцей у Беларусі адбылося 380 ДТЗ. Гэта на 4,4% больш, чым за такі ж перыяд 2010 года. 388 дзяцей атрымалі траўмы, 25 загінулі. За восем месяцаў 2010 года гэтыя лічбы былі меншыя на 7,8% і 19% адпаведна.

Паводле слоў Аляксандра Бруя, часцей за ўсё ахвярамі ДТЗ становяцца малалетнія, школьнікі малодшых класаў, якія не маюць ўсвядомленага пачуцця небяспекі, дзеці-пасажыры, бацькі якіх ігнаруюць патрабаванні Правілаў дарожнага руху і перавозяць іх без спецыяльных крэслаў.

Больш за ўсё дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей адбываецца ў пачатку і канцы навучальнага года, паведаміў прадстаўнік рэспубліканскай Дзяржаўтаінспекцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?