Участкі зямлі, якія сталі прадметам спекуляцыі, ужо канфіскоўваюцца і будуць канфіскоўвацца ў далейшым. Пра гэта заявіў журналістам намеснік прэм’ер-міністра Анатоль Калінін 6 верасня на цырымоніі адкрыцця ХIX міжнароднай спецыялізаванай будаўнічай выставы «Будпрагрэс».

Паводле слоў Анатоля Калініна, цяпер прадстаўнікі Генпракуратуры і МУС праводзяць сур’ёзную працу ў гэтым кірунку. Да нядаўняга часу прарэхі і дзіры ў нарматыўных дакументах дазвалялі атрымліваць і перапрадаваць зямельныя ўчасткі. У выніку «ў мінчан у Мінскім раёне больш за дзевяць з паловай мільёнаў метраў квадратных знаходзіцца ва ўласнасці, і ўсе яны стаяць на чарзе ў Мінгарвыканкаме на пашырэнне, на будаўніцтва», расказаў віцэ-прэм’ер.

Калінін нагадаў, што цяпер рыхтуецца ўказ аб выдзяленні зямельных участкаў для тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, у якім будуць прапісаныя захады па абароне ад спекулянтаў. У прыватнасці,

прадаць участак можна будзе толькі праз восем гадоў, а прасіць аб прадаўжэнні тэрмінаў будаўніцтва дазволена будзе толькі пры паважных прычынах.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?