Пра акалічнасці праваабаронца не распавядае.
Як паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна», Таццяна дала падпіску аб неразгалошванні. Допыт праходзіў 5 верасня ў Дэпартаменце фінансавых расследаванняў КДК. Доўжыўся ён каля 40 хвілін.
Віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, кіраўнік закрытага беларускімі ўладамі праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі быў затрыманы ў Мінску вечарам 4 жніўня. Яго вінавацяць ва ўтойванні даходаў у асабліва буйным памеры (ч.2 арт. 243 КК РБ).