Акрамя захадаў па ўніфікацыі курсу, неабходна распачаць і іншыя захады, у прыватнасці па абмежаванні эмісіі.
Такое меркаванне ў эфіры тэлеканала АНТ выказаў намеснік дырэктара па навуковай рабоце Цэнтра сістэмнага аналізу і стратэгічных даследаванняў НАН Беларусі Аляксандр Гатоўскі.

У траўні ўсталявалі новы курс, але гэтая мера не была падмацавана іншымі дзеяннямі. «Трэба, каб сёння ўрад больш смела і рашуча праводзіў палітыку па стабілізацыі валютнага рынку і забяспечваў усе неабходныя дадатковыя захады», — адзначыў ён.

На яго думку, рынкавы курс на альтэрнатыўным рынку трэба прызнаць. «За тыдзень на альтэрнатыўным рынку курс падрос, але на сённяшні момант рост спыніўся і нават пачаўся невялікі адкат, — дадаў эканаміст. — Таму сёння стаіць задача добра падрыхтавацца да сярэдзіны верасня, каб у час пачатку таргоў на дадатковай сесіі валютнай біржы былі дастатковыя і попыт, і прапанова». Ажыятаж неабходна скараціць, а курс наблізіць да аб’ектыўных прапорцый, якія павінны быць у беларускай эканоміцы, зыходзячы з яе канкурэнтаздольнасці на сусветным рынку. Прычым самае важнае — запусціць валютны рынак, каб экспарцёры не баяліся выходзіць на дадатковую сесію і прадаваць валюту.

Як лічыць прадстаўнік НАН Беларусі, пры нармальным развіцці сітуацыі курс на альтэрнатыўным рынку павінен зніжацца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?