Кампанія «Будзьма беларусамі!» і музычны партал «Тузін Гітоў» прадстаўляюць праект «Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2». Гэта лягічны працяг пасьпяховага праекту, распачатага два гады таму, які сёлета перарос межы Беларусі і стаў міжнародным. Аўтар ідэі праекту, рэдактар інтэрнэт-парталу «Тузін Гітоў» Сяргей Будкін: «Цікава было пабачыць, як прагучаць усім вядомыя поп-, рок-, джаз- гіты па-беларуску. Праект даў беларускае жыцьцё песьням выканаўцаў з Бэльгіі, Швэцыі, Нямеччыны, Нарвэгіі, Расеі, Украіны ды іншых краінаў. Беларуская мова загучала на цэлы сьвет. І гэта лішні доказ таму, што яна ніколі ня зьнікне»
У «Перазагрузцы-2» дванаццаць супэргітоў набылі новы, нечаканы сацыяльны кантэкст. Матэрыялы праекту раскрыюць таямніцы таго, хто з музыкаў сутыкаўся з мафіяй па-беларуску і ці магчыма яе спыніць, першае каханьне каго з заслужаных артыстаў Расеі адбылося ў Менску, і хто ўпершыню за 30 гадоў кар’еры засьпяваў на беларускай мове.
«Посьпех першага праекту „Тузін. Перазагрузка“ засьведчыў, што мы задумалі цікавы творчы экспэрымэнт. Таму было вырашана пайсьці далей — за межы краіны, прапанаваўшы паўдзельнічаць у другой частцы сусьветным зоркам, так ці інакш зьвязаным з нашай краінай. Цікава было пабачыць, як прагучаць усім вядомыя поп-, рок-, джаз- гіты па-беларуску. Праект даў беларускае жыцьцё песьням выканаўцаў з Бэльгіі, Швэцыі, Нямеччыны, Нарвэгіі, Расеі, Украіны ды іншых краінаў. Беларуская мова загучала на цэлы сьвет. І гэта лішні доказ таму, што яна ніколі ня зьнікне», — кажа аўтар ідэі праекту, рэдактар інтэрнэт-парталу «Тузін Гітоў» Сяргей Будкін.
Кожны з артыстаў сам вызначаў, які са сваіх гітоў выканае на беларускай мове.На наступным этапе да праекту далучыліся вядучыя беларускія перакладчыкі, якія пераасэнсоўвалі твор на беларускі лад. Такім чынам, у студыі зоркі працавалі ўжо з новым тэкстам. Некаторыя былі настолькі задаволеныя вынікам, як, напрыклад, «Мумий Тролль», што не стрымаліся ды выканалі яго ўжывую.
Каардынатар культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!» Алена Макоўская адзначае: «„Перазагрузка-2“ — гэта своеасаблівае прысьвячэньне беларускай мове і культуры ад зорак шоў-бізу. Асабліва прыемна тое, што артысты — удзельнікі праекту — паставіліся да нашай ідэі вельмі спрыяльна. Песьні зь першай часткі праекту дагэтуль у ратацыі на ФМ-станцыях і мы ўпэўнены — зусім хутка беларускіх гітоў у этэры стане яшчэ больш.
Чакайце песень, яны лепшы доказ таму, што беларускае — значыць моднае і кляснае!»
Штодня з 8 верасьня на сайтах «Тузін Гітоў» і «Будзьма беларусамі» будзе адбывацца гарачая прэм’ера ўдзельніка праекту «Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2». Разам з творам — гісторыя стварэньня і камэнтары аўтараў. Музыкі распавядуць пра свае адчуваньні, пра тое, як ім сьпявалася па-беларуску. Першым сваю беларускую песьню прадстаўляе гурт «Воплі Відоплясова».
Алег Скрыпка анансуе песню "Краіна мрой"