У чарговым адборачным матчы маладзёжнага чэмпіянату Еўропы 2013 года па футболе зборная Беларусі прайграла камандзе Германіі з лікам 0:1 (Эсвайн, 29). Сустрэча прайшла 6 верасня ў Барысаве ў прысутнасці прыкладна 3,5 тыс. гледачоў.

Склад зборнай Беларусі: Вайцяховіч, Палякоў, Палітэвіч (капітан), Бага (Макась, 73), Куган, Хлебасолаў, Кандрацьеў, Кузьмянок, Скітаў (Іваноў, 64), Кендыш, Алексіевіч.

Статыстыка матча (падлік УЕФА): удары па варотах — 5:7, з іх у створ варот — 2:3, вуглавыя ўдары — 0:6, штрафныя ўдары — 9:9.

2 верасня Беларусь згуляла ў Барысаве ўнічыю з Босніяй і Герцагавінай — 1:1.

Становішча каманд: Германія — 9 ачкоў (3 матчы; розніца мячоў 12–1), Боснія і Герцагавіна — 4 (2; 4–1), Беларусь — 4 (3; 4–4), Грэцыя — 3 (2; 4–3), Кіпр — 3 (3; 7–6), Сан-Марына — 0 (3; 0–16).

Наступны матч каманда Юрыя Шуканава правядзе 7 кастрычніка ў гасцях супраць Кіпра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?