Уладзімір Сараб'янаў і навуковы кіраўнік работ, беларускі рэстаўратар Юрый Маліноўскі.

Сенсацыйныя адкрыцці зробленыя падчас рэстаўрацыйных работ, якія вядуць у Спаса-Прэабражэнскай царкве Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра ў Полацку беларускія і расійскія спецыялісты, паведамляе БелТА.

Адкрытыя выявы першых рускіх святых пакутнікаў Барыса і Глеба. У гэтым не было б нічога незвычайнага, калі б не час іх выканання — XII стагоддзе, трохі больш за сто гадоў пасля кананізацыі. Да гэтага часу самыя раннія выявы святых братоў датаваліся XIII стагоддзем.

Як адзначыў галоўны мастацтвазнаўца навукова-рэстаўрацыйнага мастацкага ўпраўлення Міністэрства культуры Расіі Уладзімір Сараб’янаў,

выявы Барыса і Глеба ў полацкім храме маюць партрэтнае падабенства. «Яны лічыліся мясцовымі сьвятымі, таму візантыйскім мастакам, што распісвалі храм, хутчэй за ўсё, прыйшлося скарыстацца не кананічнымі іканапіснымі малюнкамі, традыцыя якіх склалася значна пазней, а партрэтамі, якія былі ў Еўфрасінні Полацкай. Прапрадзед Еўфрасінні Полацкай, Ізяслаў, быў родным братам Барыса і Глеба.

Насупраць сцяны, дзе адкрытыя партрэты Барыса і Глеба, знаходзіцца рэдкая выява святога пакутніка князя Вячаслава (Вацлава) Чэшскага, глыбока шанаванага ў Чэхіі. Полацкая фрэска — адзіная выява чэшскага святога ў праваслаўных храмах на тэрыторыі Беларусі, Расіі і Украіны.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?