ВРУП «Беларускі цэментны завод» (БЦЗ) робіць першыя крокі па выкарыстанні пылавугальнага паліва ў цэментнай прамысловасці: прадпрыемства датэрмінова ўключыла гэты від паліва ў тэхналагічны ланцужок,
паведамілі ў Міністэрстве будаўніцтва і архітэктуры.

Так, кітайская кампанія Citic International Cooperation CO, LTD выканала неабходныя пусканаладачныя працы, і з 30 жніўня праца печы № 2 цэментнага завода ажыццяўляецца на пылавугальным паліве. Аднак будаўніцтва новых тэхналагічных ліній на прадпрыемстве яшчэ працягваецца, адзначылі ў Мінбудархітэктуры.

Спецыялісты міністэрства падкрэслілі, што пры поўным пераводзе вытворчасці клінкеру з прыроднага газу на вугаль і пры ўмове спажывання ў сярэднім 30 тыс. т. вугалю ў месяц БЦЗ значна знізіць выдатак імпартаванага газу і будзе штомесяц эканоміць $ 2,4 млн. Аналагічны праект будзе завершаны ў ААТ «Краснасельскбудматэрыялы» ў канцы 2011 года.

Пераабсталяванне гэтых стратэгічна значных для рэспублікі прадпрыемстваў ажыццяўляецца пры рэалізацыі найважнейшых інавацыйных праектаў. Так, укараненне сучасных энэргазберагальных тэхналогій у БЦЗ, ААТ «Краснасельскбудматэрыялы» і ВРУП «Крычаўцэментнашыфер» дасць магчымасць забяспечыць прырост у 2015 годзе магутнасцяў прадпрыемстваў у два разы. Агульны кошт інвестыцыйных праектаў складае $ 1,3 млрд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?