Пяцігадовая дзяўчынка ў пятніцу, 2 верасня, патанула ў канаве з вадой каля вёскі Мазалі Маладзечанскага раёна.
Дзяўчынка ўпала ў ваду з мосціка праз канаву. Яна — цыганка. Разам са сваякамі прыехала с з Брэсцкай вобласці. Цыгане задзейнічаныя ў Маладзечанскім раёне на сезонных сельскагаспадарчых работах. Пракуратура праводзіць праверку па здарэнні.