Урачыстае адкрыццё пасля рэканструкцыі аўтавакзала «Цэнтральны» ў Мінску адбудзецца з удзелам Аляксандра Лукашэнкі 9 верасня, а працаваць аўтавакзал пачне 10 верасня.Пра гэта паведаміў 7 верасня на
Рэканструкцыя аўтавакзала са шматузроўневым паркінгам праводзілася за кошт сродкаў інвестараў, якім рэалізацыя праекта каштавала 56 млн. долараў. Увесь комплекс будзе адкрыты, як плануецца, 7 лістапада.
Паводле слоў Тозіка, вакзал стаў сучасным, устаноўлены
Вакзал абсталяваны 14 пасадачнымі і адной платформай прыбыцця, залай чакання на 90 месцаў, 12 касамі.
Вакзал будзе працаваць кругласутачна і абслугоўваць міжгароднія маршруты брэсцкага і гродзенскага напрамкаў і практычна ўсе міжнародныя. Сёння «Мінсктранс» ажыццяўляе аўтобусныя зносіны з краінамі Балтыі, Расіяй, Польшчай, Украінай, Германіяй.
Паводле слоў Тозіка, пасажырам дадзена магчымасць набыцця білетаў на аўтобусныя рэйсы ў краінах Еўропы, а таксама ў Беларусі. Акрамя таго, у новым вакзале можна будзе купіць білеты праз інфакіёскі і інтэрнэт.
Нагадаем, «Цэнтральны» быў закрыты на рэканструкцыю чатыры гады таму.