Вось чаго ў 50-я хапала, дык гэта рок-н-рольшчыкаў (маецца на ўвазе Захад, бо на Усходзе іх і пасля асабліва не хапала): кожны, хто мог зрыфмаваць «baby» и «maybe» маглі смела ісці ў студыю.

Вось, напрыклад, Бадзі Холі. Чаго, здавалася б, можна чакаць ад хлопца ў дурацкіх акулярах, якога, мяркуючы па выглядзе, выцягнулі з універсітэцкай бібліятэкі і прымусілі граць на гітары. Аднак, як высветлілася пасля,

Бадзі Холі і ягоныя The Crickets за 18 месяцаў (да трагічнай смерці Холі) паспелі больш, чым Элвіс і Біл Хэйлі ўзятыя разам і памножаныя на два.

Хіты на ўсе часы сыпаліся з Холі ў неверагоднай колькасці —

ён, дарэчы, прыдумаў, што песні можна не толькі спяваць, але яшчэ і пісаць.
І пакуль Элвіс спяваў 118-ю песню са словам «love» у назве, Бадзі напісаў бесмяротны радок «Маё каханне большае за кадзілак». The Rolling Stones, Stray Cats, The Grateful Dead — ды і яшчэ тысячы гуртоў дагэтуль спяваюць яго песні. The Beatles увогуле пачалі спяваць, наслухаўшыся ягоных запісаў.
Нават у мінскіх пераходах можна пачуць ягоны «Oh Boy!».
Нядаўна, дзякуючы рэкламнаму роліку сыру Panda, старая песня Бадзі Холі True Love Ways вірусна запоўніла інтэрнэт (а ёй усяго толькі 50 з лішнім гадоў).

Загінуў Бадзі Холі ва ўзросце 23 гадоў у авіакатастрофе, разам з двума іншымі музыкамі. Цяпер на месцы катастрофы самалёта стаіць мемарыял — знакамітыя акуляры Холі.

А вось класічная Not Fade Away (тая самая, дзе «кадзілак»), якая стала адным з першых хітоў The Rolling Stones.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?