Выбітны польскі кінарэжысёр у чарговы раз прыехаў у Мінск.
Сп. Занусі прыняў удзел у прэзентацыі міжнароднай культурнай праграмы польскага старшынства ў Еўрапейскім Саюзе.
Рэжысёр папрасіў прабачэння, што не можа «сказаць на беларускай мове». Але закрануў пытанне мовы ў беларускім кіно.
Па яго словах, «партызанскія гісторыі» ўжо нецікавыя. Ды ў асноўным здымаюцца фільмы ў Беларусі на расійскай мове. А трэба, на яго думку, каб героі размаўлялі
«І трэба паказваць беларускі характар у кіно».
Толькі ў такім выпадку можна разлічваць на поспех», — адзначыў рэжысёр.
Кшыштаф Занусі нарадзіўся ў 1939 годзе ў Варшаве. Лаўрэат Канскага і Венецыянскага кінафестываляў. Зняў дзясяткі стужак, сярод якіх «Сямейнае жыццё» (1971), «Ілюмінацыя» (1973), «Год спакойнага сонца» (1984), «Брат нашага Бога» (1997).