На роўні з Токіа, Кіевам, Пекінам, Масквой, Берлінам, Брусэлем, Мадрыдам, Парыжам і Лонданам.

У Мінску прайшла прэзентацыя міжнароднай культурнай праграмы польскага старшынства ў Еўрапейскім Саюзе. Спецыяльна для гэтага прыехаў «амбасадар польскай культуры» кінарэжысёр Кшыштаф Занусі. Ён адзначыў, што такія мерапрыемствы даюць магчымасць «паказаць нашы дасягненні, пахваліцца» культурай. А разам з тым і надаць стымул беларусам, каб яны таксама хацелі сябе паказваць у свеце.

«Культуры пастаянна супернічаюць: адны падымаюцца, іншыя падаюць». Па яго словах, гэта непазбежнасць. І нельга адмяжоўваць адну ад адной. «Хто закрывае межы — той замаруджвае яе [культуры] развіццё».

Дзесяць сталіць аб’яданалі сотнямі мерапрыемстваў: такі маштаб прэзентацыі польскай культуры цягам верасня-снежня. У Беларусі ж іх будзе не менш за трыццаць.

У Мінску адбудзецца прэзентацыя аўдыёкнігі і чатырохтомнага выдання твораў Чэслава Мілаша, канцэрт з твораў Караля Шыманоўскага, кампазітара, «другога пасля Фрыдэрыка Шапэна», спектакль «Планета Лем», канцэрт гурту Zakopower, выстава жывапісу Фердынанда Рушчыца (у Беларусі захоўваецца толькі адна яго карціна)…

Пазнаёміцца з поўным пералікам мерапрыемтсваў і іх раскладам можна тут.

«Планета Лем», ролік да спектакля.

Zakopower — Boso.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?