Матч Кантынентальнай хакейнай лігі ХК«Дынама-Мінск» — «Лакаматыў» Яраслаўль, што меўся прайсці 8 верасня на«Мінск-Арэне» , адменены, паведамляе сайт мінскага клуба.
Асноўны склад расійскай каманды, за якую выступаюць беларускія хакеісты Руслан Салей і Сяргей Астапчук, загінуў сёння ў выніку авіякатастрофы пад Яраслаўлем.
Каманда ляцела ў Мінск на хакей, самалёт разбіўся праз некалькі секундаў пасля ўзлёту.
За "Лакаматыў" выступалі таксама хакеісты з Латвіі, Нямеччыны, Чэхіі, Швецыі.
«НН» выказвае спачуванні сваякам загінулых, заўзятарам.
0
0
0
0
0
0