pressball.by

pressball.by

Менеджар па сувязях з грамадскасцю Федэрацыі хакея Беларусі Канстанцыя Лешчанка не пацвердзіла «Известиям» інфармацыю, што гульца «Лакаматыва» беларуса Руслана Салея магло не быць на борце самалёта, які разбіўся, бо нібыта ён паехаў на радзіму цягніком яшчэ за суткі да гульні.

«На жаль, але Салей у дзень вылету быў у Яраслаўлі, трэніраваўся з камандай і быў зарэгістраваны на рэйс.
Мы ўжо звязаліся з яго сваякамі. Ніякай суцяшальнай інфармацыі няма», — сказала яна.

У 19:52 МНС Расіі апублікавала абноўленыя спісы пасажыраў і членаў экіпажа. Руслан Салей і Сяргей Астапчук — сярод іх.

Раней паведамлялася, што Руслан Салей прыехаў у Мінск раней і яго не было ў самалёце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?