“Шляхціц Завальня, альбо Беларусь у фантастычных апавяданьнях” Яна Баршчэўскага – твор слыннны. Ён так і просіцца на экран, каб зьдзівіць нас казачнай атмасфэрай, неверагоднымі прыгодамі й страшнымі загадкамі старасьвеччыны.

На пачатку 90-ых кніга Баршчэўскага была пераадкрытая – і выдадзеная масавым накладам. Кнігай зачытваліся, ілюстрацыі Славука палохалі, а студэнты Акадэміі мастацтваў марылі паставіць хаця б па навэлі. Але стужку паводле Баршчэўскага зьняў Віктар Тураў.

Карціна сталася апошняй у творчасьці майстра. І на вялікі жаль – не найлепшай. Дзеяньне замаруджанае, амаль статычнае; акторы хутчэй пазіруюць, а адмысловых эфэктаў вобмаль.

Затое ёсьць касьцюмы – некаторыя зь іх надзіва пекныя (і гэта ў цяжкія для кіно часы!). Ёсьць руіны старой Беларусі, якая жадае прачнуцца. Ёсьць трапяткія, дзівосныя й казачныя кадры, зьнятыя зь неверагоднай апэратарскай выкшталцонасьцю.

Ёсьць прадчуваньне таго, што гэта першае зьяўленьне шляхціца на экране, якому наканавана доўгае і багатае на прыгоды кінажыцьцё.

“Шляхціц Завальня, альбо Беларусь у фантастычных апавяданьнях”

Беларусь, 1994, каляровы, 100 хв.

Рэжысэр: Віктар Тураў

Ролі выконваюць: Уладзімер Гасьцюхін, Барыс Няўзораў, Данатас Баніёніс, Уладзімер Манаеў, Алена Барзова

Жанр: Гісторыка-фантазійныя апавяданьні паводле аднайменнай кнігі Яна Баршчэўскага

Адзнака: 4 (з 10)

Усе фільмы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?