Вярнуўшыся ў мінулы аўторак дадому, жыхар горада Сара пад Гётэборгам, пабачыў у суседскім садзе лася, які захрас паміж галінак яблыні.
На зямлю звісала толькі адна нага жывёліны.
Мяркуючы па ўсім, лось наеўся гнілых яблык, што ляжалі на зямлі, захмялеў і палез па новую порцыю на дрэва. У працэсе даставання, ён аступіўся і павіс на дрэве.
Прыйшлося выклікаць пажарных. Апынуўшыся на цвёрдай паверхні, лось без сіл паваліўся на зямлю і так праспаў да раніцы. Пасля чаго, мяркуючы па выглядзе - пакутуючы ад пахмелля, пабрыў дадому.
Ласі на падпітку не рэдкасць у асенняй Швецыі, на зямлі валяецца шмат гнілых і перабрадзілых яблык, якімі ласі з радасцю ласуюцца.