Саюз беларускіх пісьменьнікаў абвесьціў конкурс на лепшы праект надмагільнага помніка паэту Анатолю Сысу.

У кампазыцыі помніка абавязкова павінны прысутнічаць крыж як галоўны хрысьціянскі і паэтычны сымбаль творчасьці Анатоля Сыса.

Тэрмін дзеяньня конкурсу – да 1 траўня 2007 году. Эскізы і праекты будуць прымацца да разгляду аргкамітэтам па ўшанаваньні памяці Анатоля Сыса, што месьціцца ў Менску, на вуліцы Фрунзе, 5, пакой 307. Адначасова аргкамітэт абвяшчае збор сродкаў на выкананьне і ўсталяваньне надмагільнага помніка. Кантактныя тэлефоны: 294‑03‑48; 768‑56‑14.

Саюз беларускіх пісьменьнікаў разам з рэдакцыяй часопісу «Дзеяслоў» у мінулае восень зарганізавалі сьвята паэзіі на радзіме Анатоля Сыса ў вёсцы Гарошкаў на Гомельшчыне.

Кіраўніцтва СПБ лічыць, што гэтае сьвята мае стаць штогадовым і традыцыйным. З 2007 году прэмія часопіу «Дзеяслоў» у намінацыі «Дэбют» будзе насіць імя Анатоля Сыса. Напрыканцы мінулага году ў выдавецтве «Беларускі кнігазбор» выйшла ў сьвет кніга паэта ‑‑ «Лён».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?