Сайт клуба «Анахайм Дакс» прысвяціў памяці свайго былога беларускага легіянера Руслана Салея стартавую старонку. Ён быў задрафтаваны клубам з Анахайма ў 1996 годзе і гуляў за яго да 2006 г.

Руслан Салей загінуў у авіякатастрофе пад Яраслаўлем 7 верасня 2011 г. Разам з хакейным клубам «Лакаматыў» ён накіроўваўся на гульню ў Мінск. У катастрофе загінулі 43 чалавекі з 45, што знаходзіліся на борце Як-42. Акрамя Руслана загінулі беларусы Сяргей Астапчук і Мікалай Крываносаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?