У Беларусі ў чарговы раз падаражэў цукар, нягледзячы на неаднаразовыя запэўненні беларускіх улад у тым, што кошт на прадукт павялічвацца не будзе, прынамсі, да вытворчасці цукру з бурака новага ўраджая.

Пастановай Міністэрства эканомікі № 145 ад 5 верасня 2011 гады раздробныя кошты на цукар-пясок павялічаны на 20%.

Максімальны кошт на фасаваны цукар з 10 верасня складзе 6000 рублёў за кг.; на цукар, спакаваны ў мяшкі ад 25 да 50 кг — 5500 рублёў.

Гэта ўжо чацвёртае павышэнне кошту на цукар сёлета: у студзені і лютым ён даражэў на 10%, у траўні — на 40%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?