Чацвёрты сезон у Кантынентальнай хакейнай лізе адкладзены да 12 верасня,паведамляе сайт лігі.
Чэмпіянат КХЛ стартаваў учора, але быў перарваны з прычыны трагедыі пад Яраслаўлем. ХК «Лакаматыў», які ляцеў у Мінск, разбіўся ў авіякатастрофе. Загінулі 43 чалавекі, у тым ліку 37 членаў каманды.
Сярод загінулых — беларускія хакеісты Руслан Салей і Сяргей Астапчук, трэнер па фізпадрыхтоўцы Мікалай Крываносаў.