Кандыдатуру палітвязня вылучыў на прэмію Еўрапарламента імя Андрэя Сахарава «За свабоду думкі» польскі дэпутат Марэк Мігальскі.

Зміцер Бандарэнка — каардынатар «Еўрапейскай Беларусі», сябра перадвыбарчага штабу Андрэя Саннікава.

«Для яго гэта вельмі вялікі гонар. Для мяне як ягонай жонкі гэта таксама вялікі гонар. У мяне мала куміраў у жыцці, але сярод іх ёсьць Андрэй Сахараў. У нашай краіне ўсё так непрадказальна, што я не ведаю, наколькі гэта можа паўплываць на вызваленне майго мужа. Але спадзяюся, што гэтая інфармацыя дойдзе да кіраўніцтва калоніі. І гэтае намінаванне паўплывае на стаўленне адміністрацыі калоніі і на вязняў, якія там знаходзяцца», — заявіла Вольга Бандарэнка, жонка палітвязня.

27 красавіка яго асудзілі на 2 гады калоніі агульнага рэжыму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?