Лівійскі лідар Муамар Кадафі прызямліўся на Месяцы, паведаміла ў чацвер найбуйнейшая швейцарская газета 20 Minuten.
Выданне таксама апублікавала на галоўнай старонцы свайго сайта фатаграфію Кадафі ў скафандры на паверхні Месяца.
Такім чынам газета вырашыла прыцягнуць увагу чытачоў да конкурсу карыкатур на лівійскага лідара, месцазнаходжанне якога на працягу апошніх тыдняў застаецца невядомым.