У кнігарні «логвінаЎ» (пр. Незалежнасці, 37а) адбудзецца прэзентацыя першай кнігі маладога пісьменніка Сяргея Егарэйчанкі «Лебедзі паміраюць разам». Пачатак, а 19-й гадзіне.

У праграме прэзентацыі выступ гурта «Нельга забыць» і пачастунак.

Кнігу «Лебедзі паміраюць разам» складаюць «Аповесць пра чалавека, які не хацеў быць Богам» — твор, адзначаны прэміяй «Дэбют» імя М. Багдановіча Беларускага ПЭН-Цэнтра ў намінацыі «Проза». Аповед напісаны на падставе рэальных падзеяў — сталінскіх рэпрэсій напрыканцы 30-х гг. «Права дараваць» і «Лебедзі паміраюць разам» закранаюць не менш трагічныя падзеі, але ўжо сучасных дзён. Аўтар паднімае пытанні выбару, сумлення і гонару ў межах палітычнага жыцця ў «бананавых краінах».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0