Так, Цэнтральны дзіцячы парк імя М.Горкага і парк культуры і адпачынку імя Чалюскінцаў па аўторках, серадах, чацвяргах будуць працаваць з 14.00 да 21.00, пятніцах, суботах, нядзелях з 11.00 да 21.00, панядзелак — выхадны. Парк культуры і адпачынку імя
У такім рэжыме паркі будуць працаваць два месяцы. Рашэнне аб закрыцці сезона атракцыёнаў традыцыйна прымаецца ў канцы кастрычніка — пачатку лістапада з папраўкай на ўмовы надвор’я. Выкарыстоўваць механізмы і электраабсталяванне ў дождж і пры тэмпературы, якая не перавышае 0 градусаў, забараняецца ў мэтах бяспекі.
У Мінску налічваецца 26 паркаў, 159 сквераў і 26 бульвараў агульнай плошчай больш як 2 тыс.га.