Гульня прайшла ў Салігорску 9 верасня і скончылася з лікам 0:0.

Барысаўскі клуб быў у наступным складзе: Часноўскі, Бага, Філіпенка (к), Сіміч, Бардачоў, А.Валадзько, Аляхновіч, Рудзік (М.Валадзько, 57), Гардзяйчук, Брэсан (Патоцкі, 84) — Кежман (Алекс, 68).

Звяртаем увагу, што за БАТЭ дэбютаваў сербскі форвард Матэя Кежман.

«Шахцёр» не змог скараціць адставанне ад БАТЭ — розніца ў 9 пунктаў засталася. Разам з тым БАТЭ не можа атрымаць перамогу ў чацвертым туры запар: апошні раз сяміразовы чэмпіён краіны перамагаў 7 жніўня («Белшына», 1:0).

Астатнія матчы 24-га тура пройдуць у нядзелю.

Сёння супернік БАТЭ (у першым туры Лігі чэмпіёнаў) «Вікторыя» выйграла на выездзе ў «Сігмы» 3:2.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?