Галоўны трэнер мінскага «Дынама» Марэк Сікора пасля авіякатастрофы пад Яраслаўлем, у якім загінула каманда «Лакаматыва», прыняў рашэнне, што сезон-2011/12 стане для яго апошнім у КХЛ.

«Гэта мой апошні сезон у КХЛ, - цытуе hokej.cz Сікора. - Стопрацэнтна».

Сікора таксама адзначыў, што пасля авіякатастрофы ўсе гульцы «Дынама» працягнуць выступаць у камандзе і не выказалі жадання з'ехаць: «Ніхто з падобнай праблемай не звяртаўся, працуем згодна з кантрактам. Толькі Збынек Іргл [ён гуляў за "Лакаматыў"] адпрасіўся на памінкі ў Яраслаўль. Зразумела, я яго адпусціў».

«Што тычыцца мяне, то я кожны дзень думаю аб вяртанні дадому. Мая жонка, яна тут у Мінску, згубіла галаву пасля гэтай авіякатастрофы. Мы з ёй шмат абмяркоўваем верагоднасць вяртання ў Чэхію. У пэўным сэнсе гэта ўжо намер, але так хутка прыняць рашэнне я не магу», - дадаў трэнер «Дынама».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?