Рэгістрацыя ўдзельнікаў.

Рэгістрацыя ўдзельнікаў.

 Рыгор Кастусёў і Алесь Каліта гутараць з дэлегатамі.

Рыгор Кастусёў і Алесь Каліта гутараць з дэлегатамі.

 Гучыць "Магутны Божа".

Гучыць "Магутны Божа".

 Лябедзька паціскае руку Янукевічу.

Лябедзька паціскае руку Янукевічу.

 Аляксей Янукевіч.

Аляксей Янукевіч.

 Рыгор Кастусёў.

Рыгор Кастусёў.

18:12

Аляксей Янукевіч пераабраны кіраўніком партыі. За яго прагаласавала 132 чалавекі, супраць — 18.

15:44

Янукевіч будзе прапаноўваць у намеснікі партыі Ігара Лялькова, Рыгора Кастусёва і Аляксандра Стральцова (упершыню)

15:43

Янукевіч кажа, што цяпер трэба рабіць сацыяльна накіраваныя акцыі. Паказваць, як павінен дзейнічаць урад у крызіснай сітуацыі. Будуць працягвацца праца па аб’яднанні з іншымі, блізкімі па духу палітычнымі сіламі. Шмат увагі будзе рэгіянальнаму развіццю і пошуку рэсурсаў.

15:27

Абмяркоўваецца спіс сяброў Сойма. Шмат спрэчак.

15:17

Абмяркоўваецца пытанне аб вяртанні Вячаслава Сіўчыка ў партыю. Вырашана скасаваць рашэнне партыі аб выключэнні Сіўчыка. Вячаслаў цяпер зноў сябра БНФ.

15:08

На пасаду старшыні вылучаюць Аляксея Янукевіча і Сяргея Мальчыка. Мальчык зняў сваю кандыдатуру. Выбары пройдуць на безальтэрнатыўнай аснове.

14:30

Прынятыя змены ў статут. Цяпер старшыня партыі мае права займаць пасаду не больш, чым два разы па тры гады. Пасля гэтага мусіць быць абраны новы старшыня.

14:22

Большасць дэлегатаў усё ж за змены ў статуце.

14:03

Кастусёў прапаноўвае змены не ўносіць. Іншым сябрам Партыі, у тым ліку Станіславу Судніку, таксама змены не падабаюцца. «Гэта абмяжоўвае ўнутраную свабоду», — кажа Суднік.

А вось Барысу Вырвічу такія змены падабаюцца. «Падаецца, што некаторыя хочуць захаваць уладу навечна». Здаецца, што галасы падзяляюцца.

13:49

Прапанаваныя змены ў статут партыі. Прапаноўваецца выбіраць старшыню на тры гады (замест двух цяперашніх), а таксама абмежаваць знаходжанне на пасадзе двума тэрмінамі.

13:43

Аляксей Янукевіч: «Я прашу вас захоўваць веру і аптымізм. Калі ў нас будзе вера, то будзе і перамога».

З’езд палічыў прызнаць працу Партыі за два гады здавальняючай.

Янукевіч нагадвае падпісваць хайдайніцтвы за арыштаванага Алеся Бяляцкага.

13:00

Вадзім Саранчукоў з Гродна кажа, што сітуацыя кепская, але не трагічная. Ацаніў працу кіраўніцтва як станоўчую.

Сяргей Мальчык з Гродна: «Не ныйце, не так усё дрэнна».

12:54

Сяржук Гіркін з Магілёва прапануе плаціць сябрам 2% ад заробку на партыйныя складкі.

Юры Радзімоўскі з Бабруйска кажа, што Кастусёву не трэба было крытыкаваць іншых апазіцыйных кандыдатаў. Вылучае на пасаду старшыні Сяргея Мальчыка.

12:39

Выступае Васіль Раманаў з Гомеля. «Прэзідэнцкія выбары мы выйграць не маглі. Таму ставіць гэта некаму ў віну несумленна. Тым не менш, мы скаціліся зараз да 2–3%. Гэта наш стратэгічны пралік», — кажа Раманаў. Выступоўца вылучыў сябе на пасаду старшыні, каб працягнуць гутарку пра фарміраванне Сойму.

Выступае Алесь Васьковіч з Мар’інай Горкі. Цытуе Якуба Коласа. Кажа, што бачыць у вачах аднапартыйцаў апатыю. «Нас усё меней, расколы, адыходы». Прыводзіць прыклады з Пухавіцкага раёна, калі сябры Партыі траплялі пад рэпрэсіі за прыналежнасць да БНФ. Васьковіч крытыкуе БНФ. Ён таксама вылучае кандыдатуру на пасаду старшыні.

12:21

«Безумоўна, я шкадую аб сыходзе людзей з партыі. Гэта БНФ не ўзмацняе. Але пазбегнуць канфлікта магчымасці не было, бо некаторыя былі настроены супраць любых размоваў. Яны нас разглядалі як стаўленікаў Мілінкевіча, Макея», — кажа Янукевіч. Старшыня дзякуй Лявону Баршчэўскаму і Віктару Івашкевічу за канстрыктыўныя размовы і ўзважаную пазіцыю.

«Я пакаяльных лістоў не пісаў, дамовы аб супрацоўніцтве не падпісвае, амаральных паказанняў у судзе не даваў», — словы Кастусёва сарвалі воплескі.

12:10

«Гэтыя два гады быў не самы росквіт БНФ. Партыя так і не здодела вярнуць да сябе давер і уплыў у грамадстве», — кажа Лялькоў.

Таксама ён адзначае слабы ўдзел сяброў Партыі ў мясцовых выбарах. «Тое, што мы выцягнулі на зубах прэзідэнцкую кампанію — гэта цуд», — кажа Лялькоў.

«Я не здолеў пераканаць кандыдата ў прэзідэнты да іншай стылістыкі тэлевізійных выступаў».

«У нас татальнае безграшоўе», — кажа Лялькоў. На ягоную думку, Партыя ўпала вельмі нізка. «Цяпер падаць ужо няма куды, толькі ўверх расці».

11:56

Кастусёў кажа, што важным пытаннем будзе ўдзел ці няўдзел у парламенцкіх выбарах. «Прашу прызнаць працу Партыі здавальняючай», — адзначыў Рыгор.

Выступае іншы намеснік старшыні Ігар Лялькоў. Абяцае быць больш крытычным.

11:53

Выступ намесніка старшыні партыі Рыгора Кастусёва. Кажа, што падчас выбараў наведаў 32 гарады краіны. «Я бачыў, як нашы людзі аддана працавалі, хоць і за «дзякуй», — кажа Рыгор Кастусёў.

Паводле Кастусёва, геаграфія працы каманды ад БНФ была найбоьш шырокай, чым у каго з іншых кандыдатаў. Адзначаем сустрэчы ў Бярозаўцы, Клімавічах, Бабруйску, Баранавічах.

«Было распаўсюджана 800 тысяч улётак. Уявіце гэтую лічбу». «Пры гэтым рэжыме для нас палёгкі не будзе», — гаворыць Кастусёў.

11:42

Выступ мандатнай камісіі. Прамаўляе Уладзімір Лабковіч.

На з’езд было вылучана 208 дэлегатаў. Прысутнічае 168 дэлегатаў. «З’езд можна лічыць правамоцным», — кажа У.Лабковіч.

Лабковіч таксама абвесціў, што спыняе сваю дзейнасць у кіраўнічых органах БНФ. «Я шмат гадоў рабіў для БНФ. Хай новыя зробяць лепш».

11:37

Аляксей Янукевіч кажа, што на адным з прыёмаў лідар партыі «Справядлівы свет» Сяргей Калякін абвясціў, што будзе галасаваць за Кастусёва, бо толькі ўлётку гэтага кандыдата кінулі ў скрыню Калякіна.

Янукевіч не пагаджаецца, што «БНФ здаў Сядзібу без бою». Пераказвае захады па захаванню.

Пра мінусы. Кажа, што не здолелі сфарміраваць дзейсную мінскую арганізацыю. Адзначае адсутнасць прэс-сакратара і кепскую працу сайта Партыі. «Адсутнасць стабільнага матэрыяльнага забеспячэння таксама не можа быць плюсам», — кажа Янукевіч.

«Сёння БНФ можна назваць Партыяй рэгіёнаў, большасць сённяшніх дэлегатаў таксама рэгіяналы. Нам патрэбная моцная мінская арганізацыя».

11:27

Выступае старшыня Аляксей Янукевіч. Кажа, што за гэтыя два гады было шмат розных падзеяў, рознай эмацыйнай афарбоўкі. Дзейнасць «некаторых сяброў Партыі» за гэтыя два гады ён называе «дэструктыўнымі». «Некаторыя сябры пачалі супрацоўнічаць з Міністэрствам юстыцыі аб ліквідацыі партыі, таму нам давялося прымаць некаторыя рашэнні», — кажа Аляксей.

Узгадвае паўставанне Беларускага незалежніцкага блоку. Янукевіч лічыць, што ён сябе так і не апраўдаў. Тым не менш, лічыць, што яго з’яўленнем было правільным. Са шкадаванне кажа пра адсутнасць адзінага кандыдата ад нацыянал-дэмакратычных сілаў.

У плюсы кажа пра «аўтамабільны рэферэндум», які ініцыяваў БНФ.

Янукевіч выказвае падзяку Рыгору Кастусёву за тое, што «згадзіўся ўзяць на сябе крыж» кандыдата ў прэзідэнты. «Кастусёў з годнасцю прайшоў выпрабаванні. Я ганаруся такім кандыдатам», — кажа Янукевіч.

«Прэзідэнцкая кампанія стала нашым поспехам», — лічыць старшыня. «У нас людзі працавалі не дзеля нейкіх выгодаў, а за свае каштоўнасці. Грошы не перамагаюць ідэі, мы гэта даказалі».

11:11

Пачынаюцца справаздачы кіраўніцтва. Будзе паказаны відэашэраг асноўных дасягненняў партыі за гэты час. Фотаздымкі ідуць без каментароў, з вясёлай музыкай.

Асноўнае месца, натуральна, займае хроніка выбарчай кампаніі, калі кандыдатам у прэзідэнты быў Рыгор Кастусёў. Ёсць нейкая доля самаіронія, калі ўжываюцца калажы Яўгена Ліпковіча «Кастусёў альбо смерць».

Яшчэ адна частка відэа прысвечаная Плошчы. А таксама дапамозе рэпрэсаваным, якая адбывалася па выбарах на Сядзібе БНФ.

Ёсць і непрыемныя старонкі, як высяленне з офісу на праспекце Машэрава,8.

11:01

Выступае сустаршыня БХД Аляксей Шэін. Узгадвае, што ў свой час ён быў прэс-сакратаром Партыі БНФ. «Апошнія 20 гадоў — гэта час упушчаных магчымасцяў. Тым не менш, народ набыў прышчэпку ад дыктатур. Дэмакратычным партыя трэба навучыцца працаваць разам», — кажа А.Шэін. Далей ён пералічвае актуальныя сацыяльна-маральныя праблемы сённяшняга грамадства.

10:56

З вітальным словам выступае старшыня АГП Анатоль Лябедзька. «Мы прайгралі ўсе тактычныя бітвы Лукашэнку, але выйгралі стратэгічна за будучыню Беларусі». Лябедзька кажа, што лозунгі пра незалежнасць, рынкавую эконіку, еўрапейскія каштоўнасці ўлады скралі ў апазіцыйных партый.

Лябедзька заклікае Аляксандру Лукашэнку сысці ў адстаўку, бо ён персанальна вінаваты за сітуацыю ў краіне. Палітык спадзяецца, што дэлегаты з’езда падтрымаюць гэты ультыматум да ўладаў.

10:43

З’езд пачаў працу. Напачатку прагучаў гімн «Магутны Божа». Пасля гэтага Аляксей Янукевіч прапанаваў ушанаваць хвілінай маўчання памяць пра беларускіх хакеістаў, якія ў сераду загінулі ў авіякатастрофе пад Яраслаўлем.

«Салей быў тым чалавека, дзякуючы каму пра Беларусь даведваліся ў свеце», — сказаў Янукевіч. Цяпер вырашаюцца тэхнічныя пытанні.

***

Сёння ў мінскім ДК МТЗ пройдзе XIV з’езд Партыі БНФ. Над сцэнай вісіць аграмадны бел-чырвона-белы сцяг. У прэзідыуме сядзяць Аляксей Янукевіч, Ігар Лялькоў, Рыгор Кастусёў.

На з’ездзе павінна прагучаць справаздачы кіраўніцтва за два гады дзейнасці, а таксама выбары старшыні. Пакуль невядома, ці будзе балатавацца нехта яшчэ, апроч дзейснага кіраўніка Аляксея Янукевіча.

Гэта першы з’езд Партыі пасля выхаду з яе шэрагаў знакавах постацяў, як Вінцук Вячорка, Лявон Баршчэўскі, Віктар Івашкевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?