Падзенне валюты на чорным рынку наяўнай валюты нагадвае крутое піке. Калі яшчэ ўчора сярэдні курс даляра на сайце Пракапові.ч складаў 8100–8200 рублёў, то сёння за паўдня ён апусціўся да 7900 рублёў і працягвае імклівае зніжэнне.

Рубель узмацяецца на хвалі рэвальвацыйных чаканняў.

14 верасня мае пачацца дадатковая сесія таргоў на біржы, а праз некалькі дзён пасля гэтага валюты можа з’явіцца ў абменніках.
Насельніцтва спадзяецца, што курс сфармуецца на ўзроўні, на які намякаюць прадстаўнікі ўлады, — 7000–7500 рублёў — і не хочуць пераплачваць за валюту зараз.

У Вільні ў банку Citadelle даляры куплялі сёння за 7130, прадавалі за 8120 рублёў. Нажніцы розніцы зменшыліся з ранейшых дзвюх тысяч рублёў, што паказвае на адносную стабілізацыю курса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?