49 гадоў таму The Beatles упершыню запісалі песню P. S. I Love You, якая стала дным з галоўных хітоў першага «вялікага» альбому ліверпульскай чацвёркі. І выйшла так, што простая песня з крыху наіўным тэкстам ад Пола Макартні дагэтуль з’яўляецца ўзорам па напісанні хітоў пра каханне. А назва песні ўжо даўно стала ўстойлівым выразам.