Улады заходнеафрыканскай Рэспублікі Гвінея-Бісау (РГБ) заявілі пра гатоўнасць прыняць у сябе былога лівійскага дыктатара Муамара Кадафі. Цяпер невядома, дзе знаходзіцца Кадафі, хаця інфармацыя пра яго ўцёкі з Лівіі ў іншыя краіны з’яўляецца рэгулярна, паведамляе tut.by са спасылкай на newsru.com.
Як заявіў прэм’ер-міністр РГБ Карлуша Гомеш Малодшы,
яго краіна «прыме Кадафі з раскрытымі абдымкамі, калі той таго пажадае, і паклапоціцца пра яго бяспеку».
Раней кіраўнік кабінета міністраў заяўляў, што «Кадафі з’яўляецца сябрам РДБ», называючы пры гэтым налёты авіяцыі НАТО на Лівію «відавочным парушэннем правоў суверэннай дзяржавы».
Рэспубліку Гвінея-Бісау звязвалі з рэжымам Кадафі цесныя эканамічныя адносіны. Трыпалі інвеставаў сродкі ў гатэльны і сельскагаспадарчы сектар РГБ, а таксама іншыя галіны.
За палкоўнікам працягваецца паляванне. Яго пошукамі займаюцца адразу некалькі спецатрадаў.
Новыя ўлады ў Лівіі заснавалі спецыяльнае баявое падраздзяленне, якому пастаўлена задача злавіць зрынутага лідэра краіны.
На гэтым тыдні ў СМІ з’яўлялася інфармацыя аб уцёках Кадафі то ў Нігер, то ў Буркіна-Фасо, аднак неўзабаве гэтыя звесткі аспрэчваліся. Шукалі Кадафі і ў Лівіі, але гэтак жа беспаспяхова.
tut.by
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ