Як паведамляе ўпраўленне інфармацыі Нацбанка, гэтая мера ўводзіцца напярэдадні адкрыцця дадатковай сесіі таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы (14 верасня) і «з’яўляецца важным элементам агульнаэканамічнай палітыкі, накіраванай на стабілізацыю сітуацыі на валютным рынку і фінансавае аздараўленне эканомікі ў цэлым».

«Паслядоўнае павышэнне кошту пазыковых грошай у эканоміцы заклікана аказаць далейшы стрымліваючы ўплыў на попыт кліентаў банкаў на крэдытныя рэсурсы на перыяд выхаду на адзіны курс. Адначасова павелічэнне стаўкі рэфінансавання стане дадатковым фактарам стымулявання працэсаў зберажэння ў беларускіх рублях і зніжэння націску на абменны курс», — тлумачыць Нацбанк.

Гэта ўжо дзявятае з пачатку года павышэнне стаўкі рэфінансавання.
Раней яна павышалася 16 сакавіка (з 10,5 да 12%), 20 красавіка (да 13%), 18 мая (да 14%), 1 чэрвеня (да 16%), 22 чэрвеня (да 18%), 13 ліпеня (да 20%), 17 жніўня (да 22%) і 1 верасня (да 27% гадавых).

Трэба адзначыць, што асноўнымі кірункамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2011 год было прадугледжана зніжэнне стаўкі рэфінансавання да канца года да 8–10% гадавых.

Стаўка рэфінансавання з’яўляецца інструментам грашова-крэдытнага рэгулявання, з дапамогай якога Нацбанк уздзейнічае на стаўкі міжбанкаўскага рынку, а таксама стаўкі па дэпазітах юрыдычных і фізічных асоб і крэдытах, што выдзяляюцца ім крэдытнымі арганізацыямі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?