Як паведаміў намеснік генеральнага дырэктара клуба па маркетынгу і сувязях з грамадскасцю Віктар Хадасевіч, чакаецца, што познім вечарам 13 верасня на трыбунах пражскага стадыёна «Эдэн», дзе пройдзе матч 1-га тура групавога турніру Лігі чэмпіёнаў паміж «Вікторыяй» Пльзень і БАТЭ (Барысаў), размесцяцца каля трохсот прыхільнікаў «жоўта-сініх».

У Прагу выехалі тры аўтобусы, два з якіх арганізаваныя беларускім клубам, плюс шматлікія заўзятары адправіліся да месца прызначэння сваім ходам. Акрамя таго, барысаўскую дружыну падтрымаюць і беларусы, якія пражываюць у Польшчы і Чэхіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?