Старшакласнікаў мінскіх школ могуць прыцягнуць да ўборкі агародніны ў гаспадарках краіны.
Даручэнне прапрацаваць адпаведнае пытанне даў службам гарвыканкама старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька сёння на аператыўнай нарадзе ў гарвыканкаме.
«У краіне пачалася актыўная ўборка бульбы і агародніны. Камітэту па адукацыі гарвыканкама неабходна вывучыць пытанне і арганізаваць удзел старшакласнікаў ва ўборцы ўраджаю», — сказаў мэр горада.
Ён падкрэсліў, што службы горада сумесна з камбінатамі школьнага харчавання павінны фарміраваць умовы, каб навучэнцы сталічных школ ужывалі натуральныя сокі. Для гэтага неабходна нарыхтаваць больш буракоў і морквы і закупіць адпаведнае абсталяванне.
«Ручкамі сваімі збяруць, прывязуць і будуць спажываць», — растлумачыў ініцыятыву старшыня Мінгарвыканкама.
Мікалай Ладуцька ўпэўнены, што бацькі ўспрымуць з разуменнем удзел дзяцей у сельгасработах. «Я размаўляў з маці школьнікаў. І на пытанне, аддадзіце вы 1 тыс. рублёў за стакан натуральнага соку або 1,5–2 тыс. за стакан нектару, адказ быў на карысць натуральнага соку», — сказаў кіраўнік Мінска.