Міністар замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў выказаўся за працяг кантактаў з Еўропай.
"Нягледзячы на тое, што тэматыка кантактаў і дыялёг мае востры характар, Беларусь застаецца прыхільніцай гэтага дыялогу", — заявіў Мартынаў у Мінску, адказваючы на пытаньні журналістаў, перадае Інтэрфакс.
"На глебе ўзаемнага маўчання, узаемнага ігнаравання нельга знайсці праўду і дамагчыся вынікаў", — адзначыў міністр.