Стаўка рэфінансаваньня Нацыянальнага банку да канца 2010 году можа зьнізіцца зь сёньняшніх 10% гадавых (усталяваная з 1 сьнежня 2006 году) да 4‑6%. Такі прагноз зьмяшчаецца ў праграме разьвіцьця банкаўскага сэктару эканомікі краіны на 2006—2010 гады.

Стаўка рэфінансаваньня зьяўляецца арыенцірам для ўсталяваньня працэнтных ставак па крэдытах і дэпазытах у банках.

Аналягічнымі тэмпамі мае зьніжацца й інфляцыя, якая ў 2010 годзе прагназуецца на ўзроўні 4‑6%. Плянуецца, што працэнтная стаўка набудзе статус асноўнага інструмэнту грашова‑крэдытнай палітыкі.

Зьмена афіцыйнага курсу беларускага рубля да расейскага ў 2007‑2010 гадах ня мусіць выходзіць за рамкі ∓4% ў год, да даляра ЗША — ня больш як ∓2,5% ў год.

Па выніках 2006г. інфляцыя ў Беларусь склала 6,6%. Пры гэтым афіцыйны курс беларускага рубля да расейскага зьнізіўся на 8,4% за год, да даляра — умацаваўся на 0,6%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?