Мікіта Ліхавід: «Каб аднаму ламаць сістэму — я не Чэ Гевара, але сваю маленькую вайну я выйграў»:

Павал Вінаградаў: «Не ведаю, калі вяселле будзем гуляць — гэта не першаснае. У планах — змагацца!»

Алег Федаркевіч: «На Валадарцы за 6 месяцаў я бачыў сонца толькі 7 раз»:

Аляксандр Атрошчанкаў: «Тое абыходжанне, якое было ў СІЗА КДБ, можна назваць катаваннямі»:

Дачакаліся: Вярнуліся Ліхавід, Федаркевіч, Малчанаў, Буланаў, Атрошчанкаў — начны фотарэпартаж Сяргея Гудзіліна.

Палітвязень Павел Вінаградаў вярнуўся ў Мінск — начны фотарэпартаж Сяргея Гудзіліна.

Мікіта Ліхавід: Казалі, што ўсіх выпусцяць, а пра мяне забудуць — першае інтэрв’ю на волі.

20:19

Апошні вызвалены — Мікіта Ліхавід. Сказала «НН» яго мама Алена.

20.14

Павел Вінаградаў разам з Фёдарам Мірзаянавым едуць на машыне ў Мінск. Маладых людзей прывязуць да чыгуначнага вакзала. Пра гэта паведаміла жонка Паўла Святлана.

20:11

Відаць, усе вызваленыя не падпісалі прашэнне аб памілаванні.

 Мікіта Ліхавід не зламаўся, фота Сяргея Гудзіліна,

Мікіта Ліхавід не зламаўся, фота Сяргея Гудзіліна,

 Першым вярнуўся ў Мінск Павел Вінаградаў, фота Сяргея Гудзіліна.

Першым вярнуўся ў Мінск Павел Вінаградаў, фота Сяргея Гудзіліна.

19:59

Клаўдзія Буланава кажа, што адпусцілі яе сына Дзмітрыя. Ён зараз на магілёўскім вакзале разам з Алегам Федаркевічам і Аляксандрам Малчанавым. Прыедуць у Мінск начным цягніком.

19:42

Аляксандр Атрошчанкаў таксама выйшаў на свабоду. Пра гэта паведаміў яго бацька. Аляксандра адвезлі на вакзал. Вяртацца ён будзе з бацькам на машыне, які выязджае па сына ў Віцебск.

19.25

Бацька Аляксандра Класкоўскага паведаміў, што сын у гуморы. У тэлефоннай размове з жонкай Аляксандр пажартаваў нават.

Ён падкрэсліў, што не пісаў прашэння аб памілаванні.

Класкоўскі-старэйшы сказаў, што сын, відаць, у Мінск сёння не прыедзе — паедзе да жонкі з дзецьмі ў Бялынічы.

19:15

Мама Дзмітрыя Новіка сказала, што яе сын разам з Аляксандрам Класкоўскім і Уладзімірам Лобанам едуць у Мінск. Яны ўжо ў Воршы.

19:14

З магілёўскай калоніі адпушчаны Аляксандр Малчанаў.

18:50

Увогуле, амаль ва ўсіх калоніях, дзе сядзяць палітвязні, ніхто не падымае слухаўкі. Відаць, нечага чакаюць.

18:35

Сястра Уладзіміра Лобана Святлана кажа: «Пакуль не тэлефанаваў».

18:15

БелаПАН паведамляе, што сярод памілаваных няма кандыдатаў у прэзідэнты.

18:10

Наталля Новік таксама не мае ніякіх звестак пра сына Дзмітрыя.

18:04

Маці Аляксандра Малчанава тэлефануе ў магілёўскую калонію. «Ніхто пакуль не бярэ слухаўку», — кажа Галіна Андрэўна.

17:52

Павел Севярынец кажа, што ў камендатуры ніякага руху не адчуваецца. Ці памілавалі яго, ён не ведае.

Клаўдзія Буланава вяртаецца ў Мінск з Магілёва, дзе пакінула перадачу для сына Дзмітрыя, там яе прынялі.

17:39

Жонка Паўла Вінаградава Святлана Гарохавік паведаміла, што ёй тэлефанаваў тата Фёдара Мірзаянава. Яму сказалі ў калоніі, што Федзю таксама памілавалі.

Дзядзька Мірзаянава Сяргей Аніська сказаў, што ў калоніі яму пацвердзілі вызваленне пляменніка. Выпусцяць яго, а 19-й гадзіне, адразу ж адвязуць на чыгуначны вакзал.

17:29

Пра гэта яго жонцы Святлане Гарохавік у калоніі, зазначыўшы, што мужа вызваляць, а 19-й.

Павел Вінаградаў адбываў тэрмін у «Ваўчыных Норах» пад Івацэвічамі, дзе таксама сядзяць Эдуард Лобаў, Аляксандр Францкевіч і Мікалай Аўтуховіч.

* * *

Аляксандр Лукашэнка падпісаў сёння шэраг указаў.

У прыватнасці, «кіруючыся прынцыпамі гуманнасці», ён падпісаў указ аб памілаванні 11 асоб, асуджаных за ўдзел у «вулічных беспарадках у Мінску 19 снежня 2010 года», паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у яго прэс-службе.

Нагадаем, што 1 верасня былі вызваленыя Зміцер Даронін, Алесь Кіркевіч, Алег Гнедчык, Андрэй Пратасеня,

а 11 жніўня былі вызваленыя Васіль Парфянкоў, Уладзімір Яроменак, Віталь Мацукевіч, Зміцер Дрозд, Сяргей Казакоў, Арцём Грыбкоў, Яўген Сакрэт, Алесь Квяткевіч, Уладзімір Хамічэнка.

Сваякі Дзмітрыя Уса, Мікалая Статкевіча, Андрэя Саннікава. Аляксандра Атрошчанкава, Змітра Бандарэнкі, Аляксандра Малчанава, Іллі Васілевіча, Аляксандра Класкоўскага і Дзмітрыя Новіка пакуль нічога не ведаюць пра магчымае вызваленне. Павел Севярынец, які адбывае пакаранне на хіміі ў Пружанскім раёне, таксама пакуль не атрымлівае ніякіх знакаў аб вызваленні.

Першы вызвалены — Павел Вінаградаў.

* * *

Па стане на раніцу за кратамі знаходзіліся 16 асуджаных за Плошчу, у тым ліку трое экс-кандыдатаў у прэзідэнты:

Мікалай Статкевіч, Дзмітрый Ус, Андрэй Саннікаў,

а таксама Аляксандр Атрошчанкаў, Дзмітрый Новік, Аляксандр Малчанаў, Мікіта Ліхавід, Павел Вінаградаў, Алег Федаркевіч, Уладзімір Лобан, Дзмітрый Буланаў, Зміцер Бандарэнка, Фёдар Мірзаянаў, Аляксандр Класкоўскі, Павел Севярынец (хімія), Ілля Васілевіч.

Да «хіміі» без накіравання ў папраўчыя ўстановы былі таксама асуджаныя Дзмітрый Мядзведзь і Андрэй Пазняк.

* * *

Палітвязнямі таксама з’яўляюцца:

Зміцер Дашкевіч і Эдуард Лобаў, затрыманыя 18 снежня і асуджаныя нібыта за бойку,

анархісты: Мікалай Дзядок, Аляксандр Францкевіч, Ігар Аліневіч, Яўген Васьковіч, Павел Сырамлотаў, Арцём Пракапенка,

ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч і праваабаронца Алесь Бяляцкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?