У бібліятэцы Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменьніка» пры падтрымцы МГА «Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» выйшаў першы празаічны зборнік Лявона Вольскага «Міларусь».

У кнізе сабраныя празаічныя творы Вольскага, пачынаючы з 80-х гадоў і да нашага часу. «Але ў асноўным тут апяваюцца рознакаляровыя 90-я. Таму не здзіўляйцеся бруду на вуліцах, бандзюкаватым наведнікам рэстарацыяў і разборкам у цёмных дварах.

У зборнік увайшлі 13 аповедаў і аповесць «Пакуль сабачка жывы».

«Людзі ходзяць на канцэрты, каб атрымаць нейкія эмоцыі. — кажа Лявон Вольскі. — Аднак пакуль існуюць «чорныя спісы», канцэртаў амаль няма, дык кожны можа купіць сабе кнігу і пачытаць. У кнізе сабраныя вельмі розныя творы: ад зусім старых да апошніх. Аднак асноўная частка — гэта такое «рэтра пра канец 90-х», таму там шмат пазнавальных вобразаў і сітуацый».

Адмаўляцца ад канцэртнай дзейнасці спадар Лявон не мае намеру, аднак неабходны для літаратуры час у яго з’явіўся праз адсутнасць вялікіх тураў. Такім чынам, «Міларусь» — не апошняя кніга Вольскага. «Насамрэч, чытаць беларускую літаратуру, нават самую кепскую, — гэта ўсё адно лепей, чым глядзець беларускае тэлебачанне. І гэта дакладна», — кажа музыка.

Лявон Вольскі. Міларусь. — Мінск: "Медыял, 2011. (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў, «Кнігарня пісьменніка», выпуск 11.)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?