У чацьвер 18 студзеня ў газэце «Беларусь сегодня» зьявілася афіцыйная рэакцыя Беларускай праваслаўнай царквы на артыкул артыкул Анатоля Рубінава «Навука і рэлігія», надрукаваны на старонках гэтай жа газэты месяц таму набыў значны розгалас. Мітрапаліт Філарэт ва ўступным слове цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі, які былі сказаныя ім на сустрэчы з Сынодам: «Трэба гаварыць адкрыта. Няхай будуць дыскусіі, няхай будзе палеміка. Ня трэба баяцца гэтай палемікі...» Сваім адказам мітрапаліт таксама хоча пацьвердзіць «дэмакратычны статус цэнтральнага дзяржаўнага выданьня».

Найбольш праваслаўную царкву абурыў той факт, што акадэмік Рубінаў паставіў царкву ў адзін шэраг з нацыяналізмам. У адказе Беларускага экзархату пішацца: «Амаль палову артыкулу пра навуку і грамадзтве аўтар прысьвяціў крытыцы рэлігійнага сьветабачаньня і Царкве. Пры гэтым ён ні разу не сказаў пра нацыяналізм – верадзе, які крывавіць на целе чалавечага роду, але які ня змог заразіць беларускае грамадзтва ў многім дзякуючы намаганьням тых нашых суайчыньнікаў, кім рухае вера ў Бога, голас сумленьня і рэлігійных перакананьняў».

Царква абураная, што акадэмік Рубінаў спрабуе абмежаваць яе месца ў грамадзтве «больніцай і турмой». Пры гэтым ізноў цытуюцца словы Аляксандра Лукашэнкі зь нядаўняй сустрэчы яго з Сынодам, пра «якасна новы ўзровень у адносінах паміж Царквой і дзяржавай». Трэба адзначыць, што ва ўсім артыкуле Беларускі экзархат толькі двойчы выкарыстоўвае цытаты зь Бібліі, затое ажно пяць разоў апэлюе да словаў Лукашэнкі.

Фота з сайту Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?