Заля галерэі «Ў» з цяжкасцю змесціля ўсіх жадаючых павіншаваць паэта. Фота Сяргея Балая, «Салідарнасць».

Заля галерэі «Ў» з цяжкасцю змесціля ўсіх жадаючых павіншаваць паэта. Фота Сяргея Балая, «Салідарнасць».

Паэта віншуюць кіраўнічкі «Бацькаўшчыны» Алена Макоўская і Ніна Шыдлоўская. Фота Zbsb.org.

Паэта віншуюць кіраўнічкі «Бацькаўшчыны» Алена Макоўская і Ніна Шыдлоўская. Фота Zbsb.org.

Па словы юбіляра спявае Зміцер Вайцюшкевіч. Фота Zbsb.org

Па словы юбіляра спявае Зміцер Вайцюшкевіч. Фота Zbsb.org

Кветкі ад Марыі Захарэвіч. Фота Сяргея Балая, «Салідарнасць».

Кветкі ад Марыі Захарэвіч. Фота Сяргея Балая, «Салідарнасць».

Пасол Швецыі Стэфан Эрыксан. Фота Сяргея Балая, «Салідарнасць».

Пасол Швецыі Стэфан Эрыксан. Фота Сяргея Балая, «Салідарнасць».

Неадназначнае віншаванне ад маладых мастакоў. Фота Сяргея Балая, «Салідарнасць».

Неадназначнае віншаванне ад маладых мастакоў. Фота Сяргея Балая, «Салідарнасць».

Падарунак з КДБ. Фота Сяргея Балая, «Салідарнасць»

Падарунак з КДБ. Фота Сяргея Балая, «Салідарнасць»

Жонка паэта Юлія Бураўкіна з унучкай. Фота Zbsb.org.

Жонка паэта Юлія Бураўкіна з унучкай. Фота Zbsb.org.

Кветкі для юбіляра. Zbsb.org.

Кветкі для юбіляра. Zbsb.org.

На творчую вечарыну, прысвечаную 75-годдзю Генадзя Бураўкіна, прыйшлі Радзім Гарэцкі, Віктар Дашук, Віктар Казько, Зінаіда Бандарэнка, Станіслаў Шушкевіч, Васіль Зуёнак, Андрэй Хадановіч, амбасадар Швецыі Стэфан Эрыксан і многія іншыя. Даўнія сябры паэта чыталі вершы, прамаўлялі словы павагі і дарылі юбіляру падарункі. Віншавальныя лісты Генадзю Бураўкіну даслалі Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла і яе намеснік Сяргей Навумчык.

Зміцер Вайцюшкевіч павіншаваў паэта песнямі на яго вершы.

Адным з самых арыгінальных прэзентаў стаў тэлевізар, які зусім нядаўна знаходзіўся ў «засценках КДБ». Ён быў сканфіскаваны ў кампаніі «Гавары праўду» летась падчас ператрусаў, але днямі «выйшаў на волю». Уладзімір Някляеў з таварышамі вырашылі падарыць гэты тэлевізар экс-кіраўніку БТ.

Пасля віншавальнай часткі паэт чытаў свае новыя і старыя вершы, якія заля прымала з захапленнем і апладысментамі.

Творчую вечарыну Генадзя Бураўкіна ў галерэі «Ў» зладзіла Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?