З прычыны ўдзелу БАТЭ у групавым раундзе Лігі чэмпіёнаў матч 26-га тура чэмпіянату краіны «Белшына» (Бабруйск) — БАТЭ (Барысаў) перанесены з суботы, 24 верасня, на пятніцу, 23-га,

паведамляе афіцыйны сайт клуба.

У матчы 25-га тура БАТЭ 18 верасня згуляе ў Барысаве з «Нафтанам».

Нагадаем, што матч БАТЭ — «Барселона» пройдзе 28 верасня (пачатак у 21:45).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0