Джып пратараніў канкурэнта і закінуў ва ўваход метро
Hyundai Santa Fe і Honda Fit сутыкнуліся на скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Макаёнка. + Фоты.
Паводле словаў відавочцаў, адна з машын праехала на чырвоны сігнал святлафора. Пасля магутнага ўдару аўто выкінула да выхаду з метро на тратуар. У няроўнай бітве машыны атрымалі сур’ёзныя пашкоджанні і пазбавіліся бампераў.
Не пашанцавала 20-гадовай уладальніцы Honda Fit — яе даставілі ў бальніцу хуткай дапамогі, паведамляе карэспандэнт тэлекампаніі «Сталічнае тэлебачанне».
Нагадаем, што напрыканцы красавіка 2011 года на гэтым самым перакрыжаванні адбылася падобная аварыя. Яе зафіксаваў відэарэгістратар выпадковага аўто.
Паводле ctv.by
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішы ў наш Тэлеграм