«Не пакінуў без увагі Мікалай Ладуцька і вылазку расійскіх блогераў, якія размясцілі ў Інтэрнэце прыгожыя фатаграфіі Мінска. Зрэшты, некаторыя са здымкаў былі зроблены не занадта законна, сцвярджае сталічны кіраўнік горада. Нашы госці, прабраўшыся ў будынак насупраць КДБ, спачатку зламалі дзверы ў пад’ездзе, а пасля зрэзалі замок на гарышча», — піша газета «Рэспубліка».

Пры гэтым чыноўнік ці забыў, ці не палічыў патрэбным пракаментаваць той факт, што за пяць месяцаў пасля тэракту ў мінскім метро сюды ўжо двойчы траплялі староннія людзі.
Пры гэтым яны не сустрэлі ніякіх перашкод і здолелі зрабіць фота- і відэаздымкі.

Першы выпадак здарыўся ў ноч на 29 мая. Ён каштаваў начальніку Мінскага метрапалітэна Мікалаю Андрэеву пасады. Міліцыя тады паабяцала ўзмацніць меры бяспекі. Аднак, у ноч на 7 верасня ў мінскім метро адзначыліся вышэйзгаданыя расійскія блогеры. Гэта здарылася за колькі дзён да Дня горада і за тыдзень да пачатку працэсу па справе выбуху ў метро 11 красавіка. Сваім учынкам яны засведчылі, што пытанне павышэння бяспекі мінскага метро застаецца адкрытым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?