У Мінску ў рамках кампаніі «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку» актывісты правялі перформанс ля галоўнага ўваходу ў Нацыянальны банк пад назовам «Нацбанк — банкрут!»

Акцыя прайшла 16 верасьня. Актывісты пускалі мыльныя бурбалкі, якія, на іх погляд, ярка ілюструюць стан эканомікі краіны.

«Луканоміка — мыльная бурбалка, якая гатова лопнуць! А нам хлусяць, што ўсё выдатна: адмяняюць плату за праезд студэнтам, выдзяляюць па 500 тысяч. бюджэтнікам, крычаць аб тым, што даляр будзе 4000 рублёў, бяжыце, здавайце. Дзяржава — банкруты! Галоўнае, каб людзі не хваляваліся. А што далей? Задайцеся гэтым пытаннем», адзначаюць удзельнікі акцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?