Урад Кітая прыняў рашэнне аб выдзяленні Беларусі льготнага крэдыту ў 1 млрд. долараў ЗША для рэалізацыі сумесных узгодненых праектаў. Аб гэтым паведаміў старшыня пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў У Банга 17 верасня на сустрэчы з кіраўнікамі Нацыянальнага сходу Беларусі, перадае дзяржаўнае інфармагенцтва БелТА.
Паводле яго слоў, КНР таксама выдзеліць 70 млн. юаняў у якасці бязвыплатнага гранта.
На сустрэчы быў падпісаны мемарандум аб супрацоўніцтве паміж парламентамі Кітая і Беларусі.
Афіцыйны візіт у Беларусь кітайскай парламенцкай дэлегацыі на чале са старшынёй У Банга будзе доўжыцца па 20 верасня.