У суботу былі згуляныя 5 матчаў 25-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Салігорскі «Шахцёр», які ідзе на 2-м месцы ў чэмпіянаце, згуляў у гасцях унічыю з «Віцебскам» 1:1. Пяты запар тур салігорская каманда не можа перамагчы (апошні раз — 5 жніўня).

«Гомель» выйграў у жодзінскага «Тарпеда» — 1:0. Гульня прайшла ў Мазыры, паколькі на стадыёне «Цэнтральны» праводзіўся фестываль «Сожскі карагод».

Іншыя вынікі: «Дняпро» — «Дынама» Брэст — 0:2, «Нёман» — «Дынама» Мінск — 1:2, «Мінск» — «Белшына» — 0:1.

Матч БАТЭ — «Нафтан» пройдзе ў нядзелю, 18 верасня.

Пасля 25 тураў БАТЭ — 50 (24 гульні), Шахцёр — 42, Гомель — 39, Дынама Мінск — 38, Белшына — 34, Тарпеда — 32, Нафтан — 30, Мінск, Дынама Брэст — 29, Віцебск — 27, Нёман — 24, Дняпро — 21.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0