У пятніцу ў рымскай клініцы «Villa Stuart» форварду БАТЭ, які атрымаў сур’ёзную траўму калена 28 жніўня ў матчы супраць мінскага «Дынама», зрабілі пластыку пярэдняй крыжападобнай звязкі.

Аперацыя доўжылася каля гадзіны і прайшла паспяхова.

У сталіцы Італіі Віталь Радзівонаў будзе знаходзіцца на працягу яшчэ двух тыдняў, на працягу якіх пройдзе першы курс рэабілітацыі. Пасля чаго 27-гадовы футбаліст працягне яе ўжо ў Беларусі, паведамляе афіцыйны сайт клуба.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0