Беларуская чыгунка пачала прадаваць квіткі новага ўзору на праезд у швейцарскіх электрацягніках. Новыя квіткі па форме і памеры нагадваюць талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце. Аформленыя яны па-расійску. На дадзены момант набыць іх можна ў касах вакзалаў на станцыях. Але, як паведамлялася раней, яны могуць з’явіцца ў касах метро і ў шапіках «Белсаюздруку».

Нагадаем, што ў рамках праекта «Гарадскія лініі» з 10 верасня наладжаны рэгулярны рух новых электрычак па маршруце ад станцыі Мінск-пасажырскі да станцыі Беларусь (Заслаўе) і назад.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?