У суботу 17 верасня ў штаце Заходняя Вірджынія (ЗША) ў часе авіяшоу разбіўся аднаматорны самалёт, паведамляе Бі-Бі-Сі. Пілот загінуў.
Дзень таму, на авіяшоу ў горадзе Рына, штат Невада, на трыбуны з гледачамі абрынуўся самалёт P-51 Mustang часоў Другой сусветнай вайны. Паводле апошняй інфамацыі, у выніку катасрофы загінулі 9 чалавек, каля 50 атрымалі раненні.
Авіякатастрофа ў Рына, штат Невада.