За двума запар перамогамі здарыліся дзве запар паразы мінскага «Дынама» ў чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі.

У нядзелю, 18 верасня, «Дынама» на «Мінск-Арэне» прайграла мыцішчанскаму «Атланту» з лікам 2:3 (1:1, 0:1, 1:1).

У «Дынама» шайбы на рахунку Тэему Лайне (8.58, асістэнты — Збынек Іргл, Лукаш Крайчэк) і Джэфа Плата (43.06, асістэнт — Шарль Лінгле, Даніэль Корса).

Адзін з ключавых момантаў у гульні здарыўся на 40-й хвіліне (38:39), калі суддзя не залічыў узяцце варот «Атланта» (лік стаў бы 2:2). На пасляматчавай прэс-канферэнцыі трэнер «зуброў» Марэк Сікора тактоўна заўважыў, што ён шайбу ў такім выпадку залічыў бы.

Нагадаем, што ў першым матчы 12 верасня «Дынама» выйграла ў «Авангарда» (4:1), затым 14 верасня перамагло «Югру» — 3:1, а 16-га прайграла ніжагародскаму «Тарпеда» з лікам 0:3.

«Зубры» займаюць 3-е месца ў дывізіёне Тарасава, 4-е ў Заходняй канферэнцыі.

Наступныя чатыры матчы «Дынама» правядзе на выездзе.

Першы матч 21 верасня супраць рыжскага «Дынама». У Мінску першы матч «Дынама» правядзе 1 кастрычніка, зноў сустрэўшыся з «Атлантам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?